язык,
-
Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.
-
Паказаць я.
-
Малако ў каровы на языку (прыказка).
-
Заліўны я. (страва).
-
Востры на я. (умее гаварыць трапна, з’едліва).
-
Доўгі я. у каго
-н. (перан. пра балбатлівага чалавека;разм. неадабр. ). -
Злы я. у каго
-н. (перан. хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н. ;разм. ). -
Злыя языкі (
перан. пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў). -
Мянціць (малоць) языком (
перан. займацца пустой балбатнёй;разм. ). -
Прыкусіць я. (
перан. спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання;разм. ). -
Прытрымаць я. (
перан. памаўчаць;разм. ). -
Пытанне было на языку ў каго
-н. (хто-н. гатоў быў задаць пытанне). -
Развязаць я. (загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання;
разм. ).- Віно развязала я. каму
-н. (прымусіла разгаварыцца;разм. ).
- Віно развязала я. каму
-
Распусціць я. (пачаць гаварыць лішняе;
разм. неадабр. ). -
Сарвалася з языка што
-н. у каго-н. (сказаў міжвольна, не падумаўшы;разм. ). -
Трымаць я. за зубамі (
перан. маўчаць, калі гэта патрэбна). -
Цягнуць за я. каго
-н. (перан. прымушаць гаварыць, выказвацца;разм. ). -
Я. без касцей у каго
-н. (перан. пра каго-н. , хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое;разм. ). -
Я. добра падвешаны ў каго
-н. (мастак добра гаварыць;разм. ). -
Я. не паварочваецца сказаць (не хопіць рашучасці сказаць;
разм. ). -
Я. праглынеш (
перан. пра што-н. надта смачнае;разм. ). -
Я. свярбіць у каго
-н. (перан. цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць;разм. ).
-
-
перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм. ). -
У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.
-
перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.- Языкі полымя.
- Языкі сумётаў.
||
||
- Языковая мышца.
- Язычныя нервы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)