шугаць,
-
Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль
-н. (пра полымяі пад. ); палымнець.- Шугаў пажар.
- Шугае агонь.
- З акон шугала полымя.
- Над лесам шугае зарыва.
- На дварэ шугала вясна (
перан. ).
-
Прыліваць да твару (пра кроў).
- Кроў шугае ў твар.
-
Парывіста дзьмуць, урывацца куды
-н. (пра дым, паруі пад. ).- Цяпло шугае ў твар.
-
Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.
- Ш. імянінніка.
-
Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.
- Птушкі шугаюць угару.
- Велічныя сосны шугаюць у неба (
перан. высяцца).
-
Добра расці, буяць.
- Шугае расліннасць.
||
||