Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шураваць, ✂; незак.

  1. Перамешваць у топцы палаючае паліва (спец.).

  2. перан. Дзейнічаць, рабіць што-н. хутка, энергічна (разм.).

|| наз. шураванне, ✂ і шуроўка, ✂.

|| прым. шуровачны, ✂.

шурпаты, ✂.

Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

  • Шурпатыя дошкі.
  • Ш. стыль (перан.).

|| наз. шурпатасць, ✂.

шурпацець, ✂ і шурпаціцца, ✂, незак.

Станавіцца шурпатым.

  • Скура шурпацее або шурпаціцца.

шурпаціць, ✂; незак.

Рабіць шурпатым.

  • Раствор шурпаціць скуру пальцаў.

шурф, ✂, м. (спец.).

Неглыбокая вертыкальная горная выпрацоўка для разведвання выкапняў, для ўзрыўных работ.