Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шула, ✂ і шуло, ✂, н.

  1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна.

    • Хата на шулах, без вуглоў.
  2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот.

    • Навесіць вароты на шулы.

шулер, ✂, м.

Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама (перан.) увогуле махляр.

|| прым. шулерскі, ✂.

  • Ш. прыём (таксама перан. махлярскі, несумленны).

шулерства, ✂, н.

Махлярская гульня, прыёмы шулера.