шугаць, ; незак.

  1. Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

    • Шугаў пажар.
    • Шугае агонь.
    • З акон шугала полымя.
    • Над лесам шугае зарыва.
    • На дварэ шугала вясна (перан.).
  2. Прыліваць да твару (пра кроў).

    • Кроў шугае ў твар.
  3. Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

    • Цяпло шугае ў твар.
  4. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

    • Ш. імянінніка.
  5. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

    • Птушкі шугаюць угару.
    • Велічныя сосны шугаюць у неба (перан. высяцца).
  6. Добра расці, буяць.

    • Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугануць, .

|| наз. шуганне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)