Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чакальны, .

Звязаны з чаканнем; насцярожаны.

  • Чакальная поза.

чакальня, , ж. (разм.).

Пакой для чакання ў якой-н. установе.

чакан1, , м.

  1. Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.).

  2. Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.

  3. Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.

  4. Старажытная зброя ў выглядзе насаджанага на доўгае дзяржанне молата, што служыла таксама знакам начальніцкай годнасці.

чакан2, , м.

Птушка сямейства драздовых.

  • Чорнагаловы ч.

|| прым. чаканавы, .

чаканіць, ; незак.

  1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.

    • Ч. манеты.
  2. перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад аднаго (крокі, словы, гукі і інш.).

    • Ч. крок.
    • Ч. словы.
  3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спец.).

  4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).

|| зак. вычаканіць, , адчаканіць, , расчаканіць, і прачаканіць.

|| наз. чаканка, і чаканенне, .

чаканка, , ж.

  1. гл. чаканіць.

  2. Рэльефны адбітак, выкананы на металічным вырабе.

    • Шабля, упрыгожаная чаканкай.
  3. Апрацаваная паверхня металу, загладжанае шво, трэшчына і пад. (спец.).

чаканны, .

  1. Прызначаны для чаканкі (у 1 знач.).

    • Ч. станок.
  2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).

  3. перан. Ясны, выразны, дакладны.

    • Ч. крок.

|| наз. чаканнасць, .

чаканшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па чаканцы (у 1 знач.).

|| ж. чаканшчыца, .

|| прым. чаканшчыцкі, .

чакацца, ; незак.

Аб тым, што мае быць, што павінна адбыцца.

  • Заўтра чакаецца добрае надвор’е.

чакаць, ; незак.

  1. Знаходзіцца дзе-н., затрымлівацца, разлічваючы на чый-н. прыход, на маючае адбыцца што-н.

    • Ч. таварыша.
    • Аўтобус чакаў пасажыраў.
    • Гаспадара чакала новая кватэра.
  2. Спадзявацца, прадбачваць што-н., разлічваць на што-н.

    • Ён ужо нічога добрага не чакаў.
    • Ч. вясцей.
    • Ён не чакаў сустрэць тут знаёмага.
  3. Быць наканаваным каму-н., прадбачыцца (пераважна аб чым-н. непрыемным).

    • Яго чакалі непрыемнасці.
    • Ніхто не ведае, што яго чакае.
  4. чакай(це): Ужыв. як пагроза, як папярэджанне: я табе дам! Я табе пакажу! і пад.

    • Зноў падмануў? Ну чакай жа!

  • Не чакай дабра — пра магчымасць бяды, непрыемнасці ад каго-, чаго-н.

  • Чакаць з мора пагоды (разм. неадабр.) — спадзявацца, разлічваць на што-н., застаючыся пасіўным; безнадзейна чакаць.

  • Чакаць не дачакацца (разм.) — з нецярпеннем, прагна чакаць.

|| наз. чаканне, .