Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чмель, ✂, м.

Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым махнатым цельцам.

|| прым. чмяліны, ✂.

чмурыць, ✂; незак.

  1. Адурманьваць, тлуміць.

    • Не чмуры мне галавы.
  2. Ашукваць, абдурваць, збіваць з толку каго-н.

|| зак. ачмурыць, ✂.

чмурэць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца дурным; дурнець.

чмут, ✂, м. (разм.).

  1. Ашуканец, несумленны ў адносінах да людзей чалавек.

  2. Дурман, ачмурэнне.

    • Змятаць з дарог старых законаў ч.

чмуціць, ✂; незак.

Баламуціць, дурыць галаву, вярзці бязглуздзіцу.

|| зак. ачмуціць, ✂.

чмыхаць, ✂; незак.

  1. З шумам выпускаць паветра праз ноздры.

  2. Смеючыся, плачучы ўтвараць гук носам ці губамі.

  3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

  4. перан. Выражаць незадаволенасць чым-н. (разм.).

|| аднакр. чмыхнуць, ✂.

|| наз. чмыханне, ✂.

чмякацца, ✂; незак. (разм.).

Падаць з глухім, мяккім гукам.

|| аднакр. чмякнуцца, ✂.

|| наз. чмяканне, ✂.

чмякаць, ✂; незак.

Тое, што і чвякаць.

|| аднакр. чмякнуць, ✂.

|| наз. чмяканне, ✂.