Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

член, , м.

  1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у састаў якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

    • Правадзейны ч. Акадэміі навук.
    • Ч. Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

    • Ч. прапорцыі (спец.).
    • Ч. сказа.
  3. Частка цела (часцей пра канечнасці).

    • За час доўгага сядзення ў лодцы ў экскурсантаў анямелі ўсе члены, асабліва ногі.
  4. Тое, што і артыкль (спец.).

    • Азначальны ч. (напр. у нямецкай мове — dеr, dіе, dаs).

|| прым. членскі, і членны, .

членараздзельны, .

Выразны, зразумелы, ясны (пра гукі мовы, пра мову).

  • Гаварыць членараздзельна (прысл.).

|| наз. членараздзельнасць, .

членашкодніцтва, , н.

  1. Наўмыснае пашкоджанне якога-н. члена ці органа свайго цела.

  2. Прычыненне знявечання каму-н.

|| прым. членашкодніцкі, .

членістаногія, , н.

Вышэйшы тып беспазваночных жывёл, цела і канечнасці якіх падзелены на сегменты (членікі).

членісты, .

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

  • Членістыя жывёлы, расліны.

|| наз. членістасць, .

членства, , н.

Удзел у арганізацыі, таварыстве, саюзе і пад. на правах члена (у 1 знач.).

член-карэспандэнт, , м.

Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе састаў без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).

|| прым. член-карэспандэнцкі, .

чляніцца, ; незак.

Дзяліцца на асобныя часткі, члены; расчляняцца.

  • Слова членіцца на корань і суфіксы.

|| зак. расчляніцца, .

|| наз. чляненне, .

чляніць, ; незак.

Дзяліць на асобныя часткі, члены; расчляняць.

|| зак. расчляніць, .

|| наз. чляненне, .