Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

човен, , м.

Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул.

|| прым. чоўнавы, .

чокацца, ; незак.

Пры піцці віна: дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.

|| зак. чокнуцца, .

|| наз. чоканне, .

чокаць1, ; незак. (разм.).

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

  • Ч. абцасікамі па асфальце.
  • Дзяцел чокаў дзюбай па дрэву.

|| наз. чоканне, .

чокаць2, ; незак.

  1. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц» (спец.).

  2. Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чоканне, .

чокнуты, (разм.).

Прыдуркаваты; псіхічна не зусім нармальны.

чоп, , м.

  1. Тое, што і чан.

  2. Затычка, якой затыкаюць адтуліну ў бочцы ці якой-н. іншай пасудзіне (разм.).

чорна...

Першая частка складаных слоў у знач. чорны (у 1 знач.); пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. чорнагаловы, чорнабароды.

чорнабароды, .

З чорнай барадой.

  • Ч. мужчына.

чорнагаловік, , м.

  1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

  2. Пра каго-н. з цёмнымі, чорнымі валасамі (разм.).

  3. Разнавіднасць баравіка з цёмнай, чорнай шапачкай (разм.).

чорнагаловы, .

З чорнымі валасамі (пра чалавека), з чорнай галавой (пра жывёл, птушак).