Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чокацца, ✂; незак.

Пры піцці віна: дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.

|| зак. чокнуцца, ✂.

|| наз. чоканне, ✂.

чокаць​1, ✂; незак. (разм.).

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

  • Ч. абцасікамі па асфальце.
  • Дзяцел чокаў дзюбай па дрэву.

|| наз. чоканне, ✂.

чокаць​2, ✂; незак.

  1. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц» (спец.).

  2. Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чоканне, ✂.

чокнуты, ✂ (разм.).

Прыдуркаваты; псіхічна не зусім нармальны.