Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чаўкаць, ✂; незак.

  1. Утвараць пры жаванні, ядзе характэрныя гукі губамі і языком; есці, прыцмокваючы.

  2. перан. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі; чвякаць.

    • Гразь чаўкала пад ботамі.

|| наз. чаўканне, ✂.

чаўнок, ✂, м.

  1. Дэталь у ткацкім станку, якая мае форму чоўна, з пражай для пракладвання ўточнай ніткі.

  2. Дэталь у швейнай машыне з двухніткавым швом, якая падае ніжнюю нітку.

|| прым. чаўночны, ✂.

чаўпці, ✂; незак. (зневаж.)

Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж.

  • Што ты чаўпеш?

чаўпціся, ✂; незак. (разм.).

Не выходзіць з галавы, вярзціся.

  • Не спаў, усю ноч нешта чаўплося.

чаўрэць, ✂; незак. (разм.).

Хірэць, марнець, станавіцца хваравітым, нядужым.