Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чапацца, ; незак. (разм.).

  1. Дакранацца, датыкацца да чаго-н.

    • Не чапайся!
  2. Прыставаць да каго-н.

    • Віця прасіў не чапацца, а то паскардзіцца настаўніцы.

чапаць1, ; незак. (разм.).

Ісці павольна, не спяшаючыся.

  • Давялося ч. звыш дваццаці кіламетраў.

чапаць2, ; незак.

  1. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

    • Не чапай рукамі!
  2. Браць, карыстацца (разм.).

    • Не чапай майго нічога.
  3. Закранаць, турбаваць, крыўдзіць (разм.).

    • Не чапай яго, няхай спіць.
  4. Умешвацца ў чые-н. справы, прыставаць да каго-н. (разм.).

    • Не чапай дзяцей, хай гуляюць.
  5. Знішчаць, вынішчаць, прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

    • Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

чапец, , м.

Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, завязанай пад барадой, які раней насілі замужнія жанчыны.

|| памянш. чэпчык, .

|| прым. чапечны, і чапцовы, .

чапіцца, ; незак. (разм.).

Прыдзірацца, прыставаць да каго-н.

  • Чаго ты чэпішся да яго?

чапіць, ; зак. (разм.).

Закрануць, зачапіць.

  • Куля чапіла косць нагі.

чапля, , ж.

Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.

чапляцца, ; незак.

  1. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.

    • Кузаў машыны чапляўся за галіны.
  2. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.

    • Ч. на плот.
    • Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.
    • Ч. на падножку трамвая.
  3. перан. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.

    • Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.
  4. перан. Прыставаць, прыдзірацца да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Чаго ты да мяне чапляешся?

|| наз. чаплянне, .

чапляць, ; незак.

  1. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).

  2. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым.

    • Ч. скварку на відэлец.
  3. Вешаць (разм.).

    • Ч. фіранкі.
  4. Надзяваць што-н. непатрэбнае, лішняе (разм.).

    • Яна што папала чапляе на сябе.

|| зак. перачапляць, .

|| наз. чаплянне, .

чапрак, , м.

Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы.

|| прым. чапрачны, .