Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чай, , м.

  1. Вечназялёная расліна, высушанае і спецыяльна апрацаванае лісце якой пры заварцы дае духмяны танізіруючы напітак.

    • Плантацыя чаю.
  2. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце такой расліны.

    • Заварыць ч.
    • Індыйскі ч.
    • Моцны ч.
  3. Настой на травах, карэнні, кветках, які замяняе такі напітак і з’яўляецца лекавым сродкам.

    • Ліпавы ч.
    • Грудны ч.
  4. Чаяпіцце, чаяванне.

    • Запрасіць на ч.

  • На чай (даваць, браць) (разм.) — грошы за дробныя паслугі (чаявыя).

|| прым. чайны, .

чайка1, , ж.

Вадаплаўная пералётная птушка сямейства чайкавых з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і густым апярэннем, якая жыве на берагах мораў, рэк, азёр.

  • Белакрылая ч.

|| прым. чайчын, і чайкавы, .

  • Чайчына гняздо.
  • Сямейства чайкавых (наз.).

чайка2, , ж.

Пласкадонная лодка; пласкадонка.

  • Падплысці на чайцы.

|| прым. чаечны, .

чайная, , ж.

  1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці.

  2. Пакой у багатым доме, прызначаны для чаяпіцця (уст.).

чайнворд, , м.

Род задачы-галаваломкі на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага і г.д.

|| прым. чайнвордны, .

чайнік, , м.

Пасудзіна з носікам і ручкай для заваркі чаю або для гатавання вады.

  • На пліце кіпеў ч.

|| памянш. чайнічак, .

|| прым. чайнікавы, .

чайніца, , ж.

Пасудзіна для захоўвання сухога чаю.

чайны, :

  • чайная ружа — гатунак ружы з кветкамі бледна-жоўтага колеру.

чайхана, , ж.

Чайная ў Сярэдняй Азіі, Іране.

|| прым. чайханны, .

чайханшчык, , м.

Уладальнік чайханы, а таксама той, хто абслугоўвае чайхану.

|| ж. чайханшчыца, .

|| прым. чайханшчыцкі, .