Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чад, , м.

  1. Удушлівы газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

    • Ад чаду балела галава.
  2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

  3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. чадны, .

чадзець, ; незак.

Атручвацца чадам.

|| зак. учадзець, .

чадзіць, ; незак.

  1. Утвараць чад, куродымець, курэць.

    • Лямпа чадзіць.
    • Печ чадзіць.
  2. Напускаць чаду, дыму.

    • Не чадзі ты папяросай.

|| зак. начадзіць, .

чадра, , ж.

У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног.

|| прым. чадровы, .