Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чатырнаццацігадовы, .

  1. Узростам у чатырнаццаць гадоў.

    • Ч. хлопец.
  2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў.

    • Ч. перыяд.

чатырнаццаць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 14.

|| парадкавы ліч. чатырнаццаты, .

чатырох...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр. чатырохактовы, чатырохбальны, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохдзённы, чатырохмесны, чатырохструнны, чатырохсутачны;
  • 2) які мае адносіны да чатырох, напр. чатырохгадзінны (поезд).

чатырохактовы, .

Які складаецца з чатырох актаў.

  • Чатырохактовая п’еса.

чатырохбальны, .

Сілаю ў чатыры балы.

  • Ч. шторм.

чатырохвугольнік, , м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой утвараюць чатыры вуглы.

чатырохвугольны, .

У форме чатырохвугольніка, які мае чатыры вуглы.

  • Чатырохвугольная пляцоўка.

чатырохгадзінны, .

  1. Які працягваецца чатыры гадзіны.

    • Ч. перапынак.
  2. Назначаны на чатыры гадзіны.

    • Ч. аўтобус.

чатырохгадовы, .

  1. гл. чатырохгоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў чатыры гады.

    • Ч. сын.

чатырохгоддзе, , н.

  1. Прамежак часу ў чатыры гады.

  2. Гадавіна падзеі, якая адбылася чатыры гады таму назад.

    • Ч. завода.

|| прым. чатырохгадовы, .