чакан1,
-
Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў
і пад. ). -
Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.
-
Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.
-
Старажытная зброя ў выглядзе насаджанага на доўгае дзяржанне молата, што служыла таксама знакам начальніцкай годнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)