чаканіць, ✂; незак.

  1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.

    • Ч. манеты.
  2. перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад аднаго (крокі, словы, гукі і інш.).

    • Ч. крок.
    • Ч. словы.
  3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спец.).

  4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).

|| зак. вычаканіць, ✂, адчаканіць, ✂, расчаканіць, ✂ і прачаканіць.

|| наз. чаканка, ✂ і чаканенне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)