Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыбаты, ✂.

  1. Высокі, хударлявы.

    • Ц. хлопец.
  2. Пра тонкія і доўгія ногі.

    • Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах.

|| наз. цыбатасць, ✂.

цыбік, ✂, м. (уст.).

Скрынка з чаем вагой да двух пудоў.

  • Чай у цыбіках.

цыбук​1, ✂, м.

  1. Полы трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі.

  2. Сцябло.

    • Кукурузныя цыбукі.

цыбук​2, ✂, м. (спец.).

Вінаградны чаранок, які выкарыстоўваецца для пасадкі.

цыбулепадобны, ✂.

Па форме і выгляду падобны на цыбулю.

|| наз. цыбулепадобнасць, ✂.

цыбуліна, ✂, ж.

  1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін.

    • Ц. цюльпана.
  2. Галоўка цыбулі.

    • Пакрышыць цыбуліну ў суп.
  3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма.

    • Ц. воласа.

|| памянш. цыбулінка, ✂.

цыбульны, ✂.

  1. гл. цыбуля.

  2. Які па смаку, паху нагадвае цыбулю.

    • Цыбульная прыправа.
  3. Падобны па форме на цыбуліну.

    • Цыбульныя купалы цэркваў ззялі на сонцы.

цыбуля, ✂, ж.

  1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

    • Пасадзіць цыбулю.
  2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.

    • Зялёная ц.
    • Рэпчатая ц.
  3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.

    • Ц. мядзведжая.

|| памянш. цыбулька, ✂.

|| прым. цыбульны, ✂.

  • Сямейства цыбульных (наз.).

цыбур, ✂, м. (разм.).

Сцябло, звычайна полае і пругкае.

  • Цыбуры сланечніку.