Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыганачка, ✂, ж.

  1. Памянш.-ласк. да цыганка.

  2. Руская народная песня і танец на музыку гэтай песні.

цыганіць, ✂; незак. (разм.).

Выпрошваць, выманьваць.

|| зак. выцыганіць, ✂.

цыганы, ✂, м.

Народ індыйскага паходжання, які жыве пераважна качавымі і паўкачавымі этнічнымі групамі ў розных краінах свету.

|| ж. цыганка, ✂.

|| прым. цыганскі, ✂.

  • Ц. табар.

цыгара, ✂, ж.

Туга скручанае ў трубку тытунёвае лісце для курэння.

  • Курыць цыгары.

|| прым. цыгарны, ✂.

  • Ц. дым.

цыгарападобны, ✂.

Падобны па форме і выгляду на цыгару.

  • Ц. дырыжабль.

|| наз. цыгарападобнасць, ✂.

цыгарка, ✂, ж.

Папяроса-самакрутка.

|| прым. цыгарачны, ✂ і цыгаркавы, ✂.

цыгарэта, ✂, ж.

Папяроса без муштука.

|| прым. цыгарэтны, ✂.

цыгарэтніца, ✂, ж.

Партсігар для захоўвання цыгарэт.

цыгейка, ✂, ж.

Футра, вырабленае са шкуры авечкі (спачатку казы).

  • Каўнер з цыгейкі.

|| прым. цыгейкавы, ✂.

  • Цыгейкавая шапка.