Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыян, ✂, м.

Бясколерны ядавіты газ з рэзкім горкім пахам, злучэнне вугляроду з азотам.

|| прым. цыянавы, ✂ і цыяністы, ✂.

цыянаванне, ✂, н. (спец.).

  1. Спосаб здабывання з руд золата і серабра шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

  2. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага пласта стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

цыянізацыя, ✂, ж. (спец.).

Тое, што і цыянаванне.

  • Працэс цыянізацыі.

цыяноз, ✂, м. (спец.).

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць, сінюха.

|| прым. цыянозны, ✂.