Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цынга, ✂, ж.

Хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме, выражаецца разрыхленнем і крыватачывасцю дзяснаў, агульнай слабасцю і пад.

|| прым. цынготны, ✂.

цынізм, ✂, м.

Пагардлівыя адносіны да агульнапрынятых норм маралі; бессаромнасць, нахабства.

цынік, ✂, м.

Цынічны чалавек.

цынічны, ✂.

Поўны цынізму, бессаромны.

  • Ц. жэст.

|| наз. цынічнасць, ✂.

цынія, ✂, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветкавых з буйнымі яркімі кветкамі.

  • Расквітнелі цыніі і флоксы.

|| прым. цыніевы, ✂.

цынк, ✂, м.

Хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру.

|| прым. цынкавы, ✂.

цынкаваць, ✂; незак. (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкаваць, ✂.

|| наз. цынкаванне, ✂.

цынкаграфія, ✂, ж.

  1. Выраб фотамеханічным спосабам цынкавых клішэ для друку.

  2. Прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.

|| прым. цынкаграфскі, ✂ і цынкаграфічны, ✂.

цынкіт, ✂, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

|| прым. цынкітны, ✂.

цыноўка, ✂, ж.

Шчыльная плеценая рагожа з лыка, трыснягу і пад. для падсцілкі на падлогу, для ўпакоўкі.

|| прым. цыновачны, ✂.