Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыц, выкл. (разм.).

Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць, спыніць што-н.

  • Ц. ты, дуронік!

цыцкі, , ж. (разм.).

  1. Грудзі жанчын.

  2. Саскі ў млекакормячых жывёлін.

    • Ц. у каровы натрэскаліся.

цыцэр, , м. (спец.).

Тое, што і цыцэра.

цыцэра, нескл., н. (спец.).

Адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў.