Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыста, ✂, ж. (спец.).

Абалонка, утвораная некаторымі арганізмамі (напр. бактэрыямі і прасцейшымі), якая засцерагае іх пры неспрыяльных знешніх умовах.

цыстаскапія, ✂, ж. (спец.).

Метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

|| прым. цыстаскапічны, ✂.

цыстаскоп, ✂, м.

Інструмент для агляду поласці мачавога пузыра.

|| прым. цыстаскопны, ✂.

цыстыт, ✂, м. (спец.).

Запаленне мачавога пузыра.

|| прым. цыстытны, ✂.

цыстэрна, ✂, ж.

Вялікі рэзервуар, а таксама вагон або аўтамабіль з такім рэзервуарам для захоўвання або перавозкі вадкасці.

  • Нафтавая ц.

|| прым. цыстэрнавы, ✂.