цыбуля, , ж.

  1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

    • Пасадзіць цыбулю.
  2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.

    • Зялёная ц.
    • Рэпчатая ц.
  3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.

    • Ц. мядзведжая.

|| памянш. цыбулька, .

|| прым. цыбульны, .

  • Сямейства цыбульных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)