Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сон, , м.

  1. Фізіялагічны стан спакою арганізма, пры якім поўнасцю або часткова спыняецца работа свядомасці і аслабляюцца фізіялагічныя працэсы.

    • Трывожны с.
    • Багатырскі с. (моцны).
    • Заснуць вечным сном (перан. памерці; высок.).
  2. Тое, што сніцца таму, хто спіць.

    • Убачыць с.

  • Са сну — толькі што прачнуўшыся.

  • Сон у руку (жарт.) — пра сон, які спраўдзіўся.

  • Як у сне — пра стан чалавека, які паглыблены ў свае думкі і нічога вакол сябе не заўважае.

сонечны, .

  1. гл. сонца.

  2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.

    • С. рухавік.
    • Сонечная ванна (праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры).
  3. З яркім святлом сонца.

    • Сонечнае надвор’е.
    • С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
  4. перан. Радасны, шчаслівы.

    • Сонечная ўсмешка.

  • С. гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

  • Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.

  • Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.

  • Сонечны ўдар — цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву галавы сонечнымі прамянямі.

соннік, , м.

Кніга з тлумачэннем сноў (у 2 знач.).

сонны, .

  1. Які адбываецца ў час сну.

    • Соннае дыханне.
  2. Які спіць.

    • Не так лёгка разбудзіць сонных дзяцей.
  3. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.

    • Соннае дзіця.
    • С. стан.
    • Як сонная муха (запаволены і вялы; разм.)
  4. перан. Пасіўны, бяздзейны.

    • Соннае жыццё.
  5. Снатворны (пра лекі).

    • Сонныя кроплі.

  • Сонная артэрыя — вялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.

  • Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

|| наз. соннасць, .

сонца, , н.

  1. (у тэрміналагічным значэнні С вялікае). Нябеснае свяціла ў выглядзе вогненнага шара, вакол якога круціцца Зямля і іншыя планеты нашай Галактыкі.

    • Вярчэнне Зямлі вакол Сонца.
    • Па сонцы (арыентуючыся на сонца, вызначаючы час па месцазнаходжанні сонца).
    • Месца пад сонцам (перан. права на існаванне).
    • Да с. (да ўсходу сонца, вельмі рана падняцца).
  2. Святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам.

    • Травы нельга сушыць на сонцы.
    • У пакой не даходзіць с.
  3. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца крыніцай жыцця, шчасця каго-, чаго-н.

    • С. свабоды.
    • С. праўды.
  4. Поўны пакрой спадніцы.

    • С.-клёш.
  5. Гімнастычнае практыкаванне на турніку.

|| ласк. сонейка, .

|| прым. сонечны, .

сонца... (а таксама санца...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да сонца (у 1 знач.), напр. сонцаварот (народная назва сонцастаяння), сонцапакланенне;
  • 2) які мае адносіны да сонца (у 2 знач.), напр. сонцаахоўны, сонцалюбівы, сонцалячэнне;
  • 3) падобны на сонца (у 1 знач.), напр. сонцападобны.

сонцастаянне, , н.

Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай).

  • Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня).
  • Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).