Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сок, , м.

  1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў.

    • Кляновы с.
    • Страўнікавы с.
    • Выціснуць усе сокі з каго-н. (перан. абяссіліць празмернай работай).
  2. Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў.

    • Купіць вінаграднага соку.

  • Варыцца ў сваім саку (неадабр.) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.

  • У самым саку (разм.) — у росквіце фізічных сіл.

|| прым. сокавы, .

сокавыціскалка, , ж.

Апарат або прыстасаванне для выціскання соку з пладоў, ягад, гародніны.

сокал, , м.

Драпежная птушка з моцнай дзюбай і доўгімі вострымі крыламі; даўней яе выкарыстоўвалі пры паляванні на дробных жывёл і птушак.

  • Палёт сокала.
  • С. ясны (перан. назва прыгожага юнака, мужчыны; нар.-паэт.).
  • Слаўныя сокалы нашай краіны (перан. пра лётчыкаў, касманаўтаў; высок.).

|| памянш. саколік, .

|| прым. сакаліны, .

  • С. зрок (як у сокала).