сок назоўнік | мужчынскі род
-
Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў.
- Кляновы с.
- Страўнікавы с.
- Выціснуць усе сокі з каго-н. (пераноснае значэнне: абяссіліць празмернай работай).
-
Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў.
- Купіць вінаграднага соку.
- Варыцца ў сваім саку (неадабральнае) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.
- У самым саку (размоўнае) — у росквіце фізічных сіл.
|| прыметнік: сокавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)