солад, ✂, м.
Прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў; ужываецца для вырабу спірту, піва,
квасу і пад.
|| прым. соладавы, ✂.
соле...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да солі (у 1 і 3 знач.), напр. солеварэнне, солездабытчык,
солезмяшчальнасць, соленасычанасць, солепрамысловасць, солераспрацоўкі, солерастваральнік, солеўтваральны.
солеварэнне, ✂, н.
Здабыванне солі выварваннем яе з вады.
|| прым. саляварны, ✂.
соль1, ✂, ж.
-
адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы.
- Сталовая с.
- Падсыпаць солі (таксама перан. добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам).
- Пуд солі з’есці з кім-н. (перан. добра і даўно ведаць каго-н.; разм.).
-
перан., Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.
- У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
-
У хіміі: прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам.
|| прым. салявы, ✂ і саляны, ✂.
соль2, нескл., н.
Пяты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.