Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сос1, выкл.

Міжнародны радыёсігнал пра бедства суднаў ці самалётаў (бесперапыннае паўтарэнне трох кароткіх і трох доўгіх сігналаў па азбуцы Морзэ, пераасэнсаваны англійскі выраз Sаvе Оur Sоuls, што азначае «ратуйце нашы душы»).

сос2, , м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

  • Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

соска, , ж.

Полы гумавы наканечнік у выглядзе саска, праз які дзіця ссе з бутэлькі малако.

|| памянш. сосачка, .

|| прым. сосачны, .

сослепу, прысл.

Нічога не бачачы з-за слепаты.

  • С. не трапіў у дзверы.

сосмеху, прысл.

Ад вялікага смеху.

  • Паміраць с.