сонечны, 
- 
		гл. сонца.
- 
		Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца. - С. рухавік.
- Сонечная ванна (праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры).
 
- 
		З яркім святлом сонца. - Сонечнае надвор’е.
- С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
 
- 
		перан. Радасны, шчаслівы.- Сонечная ўсмешка.
 
- С. гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час. 
- Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты. 
- Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго. 
- Сонечны ўдар — цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву галавы сонечнымі прамянямі. 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)