Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усходазнаўства, ✂, н.

Сукупнасць навук пра краіны Усходу.

|| прым. усходазнаўчы, ✂.

усходжы, ✂.

Пра насенне: здольны прарастаць, даваць усходы.

  • Усходжае насенне.

|| наз. усходжасць, ✂.

  • Праверыць насенне на ў.

усходкі, ✂.

Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору.

усходы​1, ✂.

Першыя парасткі пасеваў.

  • Яравыя ў.

усходы​2, ✂.

Прыступкі лесвіцы.

  • Спускацца па ўсходах.

усцерагчы, ✂; зак.

Уберагчы, ахоўваючы ад каго-, чаго-н.

|| незак. усцерагаць, ✂.

усцерагчыся, ✂; зак.

Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго-н.

  • У. ад небяспекі.

|| незак. усцерагацца, ✂.

усцешыцца, ✂; зак.

Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кім-, чым-н., узрадавацца.

  • У. ад сустрэчы са старым знаёмым.

|| незак. усцешвацца, ✂.

усцешыць, ✂; зак.

Выклікаць у каго-н. пачуццё задаволенасці, радасці; супакоіць.

  • Навіна ўцешыла чалавека.
  • У. брата добрым словам.

|| незак. усцешваць, ✂.

усцягнуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.

    • Ледзь усцягнуўся на ўзгорак.
  2. Устаць, падняцца з пасцелі.

    • Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

|| незак. усцягвацца, ✂.