Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыахвоціць, ✂; зак.

Выклікаць у каго-н. ахвоту да чаго-н.

  • П. дзяцей да чытання.

|| незак. прыахвочваць, ✂.

|| звар. прыахвоціцца, ✂.

|| незак. прыахвочвацца, ✂.

прыбавіцца, ✂; зак.

  1. Паявіцца ў дадатак.

    • Людзей на вуліцах прыбавілася.
  2. Стаць большым.

    • Дзень прыбавіўся.
    • П. ў вазе.

|| незак. прыбаўляцца, ✂.

|| наз. прыбаўленне, ✂.

  • П. сям’і (пра нараджэнне ў сям’і дзіцяці).

прыбавіць, ✂; зак.

  1. каго-што і чаго. Даць, пакласці, зрабіць, сказаць у дадатак да чаго-н.

    • П. дзвесце рублёў.
    • П. цукру ў ягады.
    • П. да сказанага.
  2. чаго. Павялічыць памер, колькасць, хуткасць чаго-н.

    • П. грошай.
    • П. кроку.

◊

  • Прыбавіць у вазе (разм.) — патаўсцець, стаць цяжэйшым.

|| незак. прыбаўляць, ✂.

|| наз. прыбаўленне, ✂ і прыбаўка, ✂.

прыбаўка, ✂, ж.

  1. гл. прыбавіць.

  2. Прыбаўленая сума, колькасць чаго-н.

    • Атрымаць прыбаўку.

|| прым. прыбавачны, ✂.

○

  • Прыбавачная вартасць — частка вартасці, якая ствараецца наёмным рабочым звыш вартасці рабочай сілы.

прыбегчы, ✂; зак.

Дасягнуць якога-н. месца бягом.

  • П. першым.

|| незак. прыбягаць, ✂.

прыбедніцца, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. прыбядняцца, ✂.

прыберагчы, ✂; зак.

Захаваць, схаваць, адклаўшы на запас.

  • П. грошы на пакупку.

|| незак. прыберагаць, ✂.

прыбіральня, ✂, ж.

  1. Пакой у тэатры, дзе акцёры адзяваюцца, рыхтуюцца да выхаду на сцэну.

    • Акцёрская п.
  2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб.

    • Грамадская п.

прыбіральшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты ва ўстановах, на прадпрыемствах.

|| ж. прыбіральшчыца, ✂.

|| прым. прыбіральшчыцкі, ✂.

прыбіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца куды-н.

    • П. да незнаёмага хутара.
  2. Далучыцца, пайсці следам за кім-н.

    • Чужая авечка прыбілася да чарады.

|| незак. прыбівацца, ✂.