Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усушка, , ж.

Колькасць страчанага прадукту пры высыханні.

  • Норма ўсушкі.

усхадзіцца, ; зак.

  1. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.; пачаць моцна дурэць, сваволіць.

    • Дзеці ўсхадзіліся, не суняць.
  2. Пачаць моцна бушаваць (пра з’явы прыроды).

    • Усхадзіўся вецер.

|| незак. усходжвацца, .

усхапіцца, ; зак.

  1. Хуткім рухам падняцца з месца.

    • У. з крэсла.
  2. перан. Хутка і нечакана пачацца.

    • Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.
    • Усхапілася полымя.
  3. Нечакана ўтварыцца, паявіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).

    • Усхапіліся крывавыя мазалі.

|| незак. усхоплівацца, .

усхваляваны, .

Які знаходзіцца ў стане хвалявання, выражае хваляванне.

  • У. выгляд.
  • У. голас.
  • Гаварыць усхвалявана (прысл.).

|| наз. усхваляванасць, .

усхваляць, ; незак. (кніжн.).

Расхвальваць, праслаўляць.

усхліп, , м.

Гук, які ўтвараецца пры плачы.

усхліпваць, ; незак.

Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы.

|| аднакр. усхліпнуць, .

|| наз. усхліпванне, .

усход1, , м.

  1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.

    • Устаць да ўсходу сонца.
  2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонта, дзе ўсходзіць Сонца.

  3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.

    • Падарожжа на У.
    • Блізкі У.
    • Далёкі У.

  • Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.

  • Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.

|| прым. усходні, .

усход2, , м.

Верхняя больш высокая частка ступні, пад’ём.

  • Боты ціснуць на ўсходзе.

усходазнавец, , м.

Вучоны, спецыяліст па ўсходазнаўству.