Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уступны1 прым.

Які мае адносіны да ўступа ​1, мае від уступа, размешчаны ў выглядзе ўступа.

  • Уступная выемка.
  • Калоны рухаліся ва ўступным парадку.

уступны2 прым.

  1. Які з’яўляецца ўступам​2 да чаго-н., пачатковы.

    • Уступнае слова.
  2. Звязаны з паступленнем куды-н.

    • У. экзамен.
    • У. ўзнос.

уступчаты, .

Тое, што і уступісты.

|| наз. уступчатасць, .

уступчывы, .

Гатовы на ўступкі, згаворлівы, памяркоўны.

  • У. чалавек.
  • У. характар.

|| наз. уступчывасць, .

усукаць, ; зак.

Суканнем увіць, уплесці.

  • У. шчаціну ў дратву.

|| незак. усукваць, .

усумніцца, ; зак.

Адчуць сумненне, пачаць сумнявацца ў кім-, чым-н.

  • У. ў праўдзівасці пачутага.
  • Пачуў і ўсумніўся.

усунуцца, ; зак.

  1. Прасунуцца ўнутр чаго-н., паказацца ў чым-н.

    • У дзверы ўсунулася галава хлопчыка.
  2. Уваліцца, трапіць ў што-н. (разм.).

    • У. ў студыю.
  3. Увайсці павольна, ледзь перастаўляючы ногі (разм.).

    • У хату ўсунулася старая жанчына.
  4. Умяшацца, ублытацца ў што-н. (разм.).

    • У. ў спрэчку.

|| незак. усоўвацца, .

усунуць, ; зак.

  1. Сунуўшы, змясціць унутр.

    • У. шуфляду ў стол.
    • У. руку ў кішэнь.
  2. Прасунуць ў вузкую адтуліну.

    • У. нітку ў іголку.
  3. Прасунуць унутр чаго-н.

    • У. галаву ў дзверы.

|| незак. усоўваць, .

усур’ёз, прысл. (разм.).

Сур’ёзна, не жартам.

  • Заняцца справай у.

усутыч, прысл.

Вельмі блізка, ушчыльную.

  • Ісці ў. адзін каля аднаго.