усунуцца, ; зак.

  1. Прасунуцца ўнутр чаго-н., паказацца ў чым-н.

    • У дзверы ўсунулася галава хлопчыка.
  2. Уваліцца, трапіць ў што-н. (разм.).

    • У. ў студыю.
  3. Увайсці павольна, ледзь перастаўляючы ногі (разм.).

    • У хату ўсунулася старая жанчына.
  4. Умяшацца, ублытацца ў што-н. (разм.).

    • У. ў спрэчку.

|| незак. усоўвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)