Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сястра, ✂, ж.

  1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

    • Родная с.
    • Дваюрадная (стрыечная) с.
  2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

    • Медыцынская с.
    • Хірургічная с.
    • С.-гаспадыня (якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш.).

◊

  • Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

  • Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

|| памянш. сястрыца, ✂ і сястрычка, ✂.

|| прым. сястрын, ✂ і сястрынскі, ✂.

сятчатка, ✂, ж.

Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.

сяўба, ✂, ж.

  1. гл. сеяць.

  2. Пара, калі сеюць.

    • Пачалася с.
    • С. ярыны.

сяўруга, ✂, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. сеўружыны, ✂.

сяўружына, ✂, ж.

Мяса сяўругі як ежа.

сячкарня, ✂, ж.

Сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм, а таксама для здрабнення зялёнай масы раслін на сілас.

сячы, ✂ і секчы, ✂, незак.

  1. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць.

    • С. дровы.
    • С. мяса.
    • С. лёд.
  2. Падсякаючы, валіць на зямлю, аддзяляць ад асновы; ссякаць.

    • С. лес.
    • С. капусту.
  3. Абчэсваць (камень; спец.).

    • С. камень.
  4. Біць, караць розгамі, рэменем і пад.

    • Яго секлі розгамі.
  5. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.).

    • Цэлы дзень сячэ дождж.
    • Град сячэ збажыну.
  6. Пра насякомых: кусаць (разм.).

    • Авадні і сляпні сякуць кароў.
  7. перан. Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча.

    • С. праўду ў вочы.
  8. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; разм.).

    • Мышы сякуць салому.

|| зак. пасячы, ✂, пасекчы, ✂, ссячы, ✂ і ссекчы, ✂.

|| аднакр. секануць, ✂.

|| наз. сячэнне, ✂.

сячыся, ✂ і секчыся, ✂, незак.

  1. Біцца, весці бой.

    • С. на шаблях.
  2. Рассякацца, быць пасечаным.

    • Косці сякуцца без асаблівых намаганняў.
  3. Пра валасы: ламацца, расшчапляцца на канцах.

|| зак. пасячыся, ✂ і пасекчыся, ✂.

сячэнне, ✂.

  1. гл. сячы.

  2. Паверхня, плоскасць, па якой што-н. рассечана, разрэзана.

    • Падоўжанае с.
    • С. карнізаў з мармуру.
    • С. электрычнага проваду.

○

  • Кесарава сячэнне — аперацыя вымання плода шляхам разрэзу брушной сценкі і маткі.