сястра, , ж.

  1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

    • Родная с.
    • Дваюрадная (стрыечная) с.
  2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

    • Медыцынская с.
    • Хірургічная с.
    • С.-гаспадыня (якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш.).

  • Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

  • Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

|| памянш. сястрыца, і сястрычка, .

|| прым. сястрын, і сястрынскі, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)