Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спаніель, ✂, м.

Парода паляўнічых сабак.

спантанны, ✂, ж. (кніжн.).

Які ўзнікае пад уздзеяннем унутраных прычын, без непасрэднага ўздзеяння звонку.

|| наз. спантаннасць, ✂.

спапялелы, ✂.

  1. Які ператварыўся ў попел.

    • Спапялелая будыніна.
  2. перан. Які набыў колер попелу; шэры.

спапялець, ✂; зак.

  1. Ператварыцца ў попел, згарэць дашчэнту.

  2. перан. Стаць попельным, шэрым.

спапяліцца, ✂; зак.

  1. Ператварыцца ў попел.

  2. перан. Растраціцца ў змаганні з чым-н., у перажываннях за што-н. (пра сілы, энергію і пад.).

|| незак. спапяляцца, ✂.

спапяліць, ✂; зак.

  1. Ператварыць у попел, спаліць дашчэнту.

    • С. вёску.
  2. перан. Растраціць у змаганні, перажываннях, хваляваннях (сілу, энергію і пад.).

|| незак. спапяляць, ✂.

|| наз. спапяленне, ✂.

спаравальны, ✂.

Які служыць для спаравання, мае адносіны да спаравання; злучны.

  • С. пункт.
  • С. перыяд.

спаравацца, ✂; зак.

Пра жывёл: злучыцца.

|| незак. спароўвацца, ✂.

|| наз. спароўванне, ✂.

спараваць, ✂; зак.

Пра жывёл: звесці для злучкі; злучыць.

|| незак. спароўваць, ✂.

|| наз. спараванне, ✂.

спарадзіць, ✂; зак.

  1. Нарадзіць, даць жыццё каму-н.

    • С. сына.
  2. перан. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., стаць крыніцай чаго-н.

    • Замоўчванне фактаў спарадзіла чуткі.

|| незак. спараджаць, ✂.

|| наз. спараджэнне, ✂.