Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скарга, ✂, ж.

  1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.

    • Скаргі дзяцей.
  2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.

    • Напісаць скаргу.
    • Кніга скаргаў.

|| прым. скаргавы, ✂.

скардзіцца, ✂; незак.

  1. на каго-што і са злуч. уступальны. «што». Выказваць скаргі (у 1 знач.).

    • С. на нястачу.
    • Яна скардзіцца, што ўвесь час хворая.
  2. Падаваць скаргу (у 2 знач.).

    • С. ў суд.
  3. Даносіць, нагаворваць (разм.).

    • С. начальству на калегу.

|| зак. паскардзіцца, ✂ і наскардзіцца, ✂.

скаржнік, ✂, м.

Той, хто падае скаргу (у 2 знач.).

|| ж. скаржніца, ✂.

скарміць, ✂; зак.

Зрасходаваць на корм каму-н.

  • С. каровам кукурузны сілас.

|| незак. скормліваць, ✂.

скародзіць, ✂ і скарадзіць, ✂, незак.

Разрыхляць бараной зямлю.

|| зак. паскародзіць, ✂ і заскародзіць, ✂.

|| наз. скароджанне, ✂ і скарадзьба, ✂.

скароміна, ✂, ж. (разм.).

Скаромная ежа, скаромнае.

  • У набожных сем’ях не дазвалялася есці ў пост скароміну.

скароміцца, ✂; незак. (разм.).

Есці ў пост скаромную ежу.

|| зак. аскароміцца, ✂.

скароміць, ✂; незак. (разм.).

Карміць скаромнай ежай у посныя дні.

|| зак. аскароміць, ✂.

скаромны, ✂.

Пра малочную, мясную ежу, якую не ўжываюць рэлігійныя людзі ў час посту.

  • Скаромная ежа.
  • Не есці скаромнага (наз.).

скарпіён, ✂, м.

Ядавітая павукападобная членістаногая жывёліна, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных паясах.

|| прым. скарпіёнавы, ✂.

  • С. яд.