Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дып...

Першая частка складаных слоў са знач. дыпламатычны, напр. дыпкур’ер, дыппошта, дыпслужба.

дыпламаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Выдаць (выдаваць) дыплом каму-н.

  • Дыпламаваны спецыяліст (з вышэйшай адукацыяй).

дыпламант, ✂, м.

Асоба, якая ўзнагароджана дыпломам (у 2 знач.).

  • Д. міжнароднага конкурсу піяністаў.

|| ж. дыпламантка, ✂.

|| прым. дыпламанцкі, ✂.

дыпламат, ✂, м.

  1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.

  2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.

  3. Плоскі чамаданчык для нашэння папер, кніг, сшыткаў (разм.).

|| ж. дыпламатка, ✂.

|| прым. дыпламацкі, ✂.

дыпламатычны, ✂.

  1. гл. дыпламатыя.

  2. перан. Умелы, тонкі ў адносінах з іншымі; тонка разлічаны, ухілісты, накіраваны на дасягненне пэўнай мэты.

    • Д. падыход да справы.

◊

  • Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне.

|| наз. дыпламатычнасць, ✂.

дыпламатыя, ✂, ж.

  1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы.

  2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.

    • Наскрозь бачу тваю дыпламатыю.

|| прым. дыпламатычны, ✂.

  • Дыпламатычныя адносіны.

дыплом, ✂, м.

  1. Пасведчанне аб сканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання.

    • Д. кандыдата навук.
  2. Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.

    • Д. першай ступені.

◊

  • Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі.

|| прым. дыпломны, ✂.

  • Д. праект.
  • Дыпломная работа.

дыпломнік, ✂, м.

Студэнт, які выконвае дыпломную работу.

|| ж. дыпломніца, ✂.

дырыжабль, ✂, м.

Паветраплавальны апарат, напоўнены газам, забяспечаны рухавіком з паветраным вінтом; кіруемы рэастат з цыгарападобным корпусам.

|| прым. дырыжаблевы, ✂.

дырыжор, ✂, м.

Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры.

|| прым. дырыжорскі, ✂.