дыплом назоўнік | мужчынскі род
-
Пасведчанне аб сканчэнні навучальнай установы або аб прысваенні якога-н. звання.
- Д. кандыдата навук.
-
Дакумент, што выдаецца як узнагарода за паспяховае выступленне на конкурсе, фестывалі, спартыўным спаборніцтве і пад.
- Д. першай ступені.
Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які скончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі ацэнкамі.
|| прыметнік: дыпломны.
- Д. праект.
- Дыпломная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)