Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галушка, ✂, ж.

  1. Круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяккага.

    • Г. цеста.
  2. мн. Страва ў выглядзе клёцак (з дранай бульбы або мукі), звараная на булёне ці на малацэ.

|| прым. галушачны, ✂.

галчаня, ✂ і галчанё, ✂, н.

Птушаня галкі.

галы, ✂, м.

  1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі.

  2. Французы (уст. паэт.).

|| прым. гальскі, ✂.

галыцьба, ✂, ж., зб. (разм.).

Бедната, бедныя людзі.

галыш, ✂, м.

  1. Голае дзіця, голы чалавек.

  2. Невялікі круглы гладкі камень.

гальвана...

Першая частка складаных слоў са знач. гальванічны, напр. гальванаакустыка, гальванамагнітны, гальванапластыка, гальванастэгія.

гальванізаваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-падвяргаць) гальванізацыі.

|| наз. гальванізаванне, ✂.

гальванізацыя, ✂, ж.

Прымяненне пастаяннага электрычнага току для лекавых мэт або для пакрыцця слоем металу якіх-н. прадметаў.

|| прым. гальванізацыйны, ✂.

гальванічны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый.

  • Гальванічныя элементы.

галька, ✂, ж., зб.

Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі.

|| прым. галечны, ✂.