Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпукласць, , ж.

  1. гл. выпуклы.

  2. Выпуклае месца, пукатасць.

    • В. на сцяне.

выпуклы, .

  1. Які мае сферычную вонкавую паверхню; проціл. увагнуты.

    • Выпуклае шкло.
  2. Які выдаецца наперад, выступае над паверхняй, рэльефны.

    • В. лоб.
    • Выпуклыя літары.

|| наз. выпукласць, .

выпуск, , м.

  1. гл. выпусціць.

  2. Група навучэнцаў, якія заканчваюць навучальную ўстанову адначасова.

    • Мінулагодні в.
  3. Частка твора, выдадзеная асобна.

    • Раман у двух выпусках.

выпускнік, , м.

Той, хто заканчвае навучальную ўстанову, навучэнец апошняга класа, курса.

|| ж. выпускніца, .

выпусташыць, ; зак. (разм.).

  1. Зрабіць пустым, апаражніць.

    • В. торбу сухароў.
  2. перан., каго-што. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.

    • В. душу.
    • Бязмэтнае жыццё выпусташыла гэтага чалавека.
  3. перан. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.).

    • В. ідэю.

|| незак. выпустошваць, .

выпусціць, ; зак.

  1. Даць выйсці.

    • В. дзіця пагуляць.
    • В. птушку на волю.
    • В. цяпло з хаты.
    • В. снарад (выстраліць).
  2. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

    • В. талерку з рук.
  3. Вывесці з навучальнай установы па заканчэнні курса навучання з наданнем адпаведных правоў.

    • В. студэнта.
    • В. дзесяты клас (разм.).
  4. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

    • В. прадукцыю.
    • В. раман.
  5. Высунуць, выставіць.

    • В. кіпцюры.
  6. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

    • В. рукавы.

|| незак. выпускаць, .

|| наз. выпусканне, і выпуск, .

|| прым. выпускны, .

  • В. клапан.
  • Выпускная адтуліна доменнай печы.
  • В. клас.
  • Выпускныя экзамены.
  • В. каўнер.

выпушка, , ж.

Абшыўка, аблямоўка з футра па краях адзення, абутку; апуха.

  • Футровая в.

|| прым. выпушачны, .

выпхаць, ; зак.

Выпіхнуць у некалькі прыёмаў.

|| незак. выпіхаць, і выпіхваць, .

выпхнуць, ; зак.

Штуршком выкінуць, выдаліць.

  • В. за дзверы.

|| незак. выпіхаць, і выпіхваць, .

выпыліць, ; зак.

Ачысціць ад пылу, трасучы, выбіваючы.

  • В. палавікі.

|| незак. выпыльваць, .