Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ускварыцца, ✂; зак.

  1. Саскварыцца да поўнай гатоўнасці.

    • Сала добра ўскварылася.
  2. Скварачыся, зменшыцца ў вазе, аб’ёме.

    • Сала ўскварылася, і паявілася свабоднае месца на патэльні.

|| зак. ускварвацца, ✂.

ускварыць, ✂; зак.

Саскварыць да поўнай гатоўнасці.

  • У. сала.

|| незак. ускварваць, ✂.

|| наз. ускварванне, ✂.

ускідаць, ✂; зак.

Кідаючы, ускласці на верх чаго-н. усё, многае.

  • У. сена на вышкі.

ускінуць, ✂; зак.

  1. Рэзка ўзняць уверх.

    • У. сцяг над калонай.
    • У. галаву.
    • У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).
  2. Падняўшы ўверх, кінуць.

    • У. граблі на воз.
    • У. рукзак на плячо.
  3. Надзець, накінуць на сябе (разм.).

    • У. хустку на плечы.

|| незак. ускідаць, ✂ і ускідваць, ✂.

ускладніцца, ✂; зак.

Стаць больш або надта складаным.

  • Сітуацыя ўскладнілася.

|| незак. ускладняцца, ✂.

ускладніць, ✂; зак.

Зрабіць больш складаным ці надта складаным.

  • У. задачу.

|| незак. ускладняць, ✂.

|| наз. ускладненне, ✂.

ускласці, ✂; зак.

  1. Пакласці на што-н., паверх чаго-н.

    • У. плуг на калёсы.
  2. Урачыста пакласці.

    • У. вянок на магілу.
  3. Даручыць што-н. каму-н.

    • У. адказнасць на каго-н.

◊

  • Ускласці віну на каго — палічыць вінаватым каго-н.

  • Ускласці або узваліць на плечы каго, або чые, або каму — абцяжарыць чым-н. (звычайна працай, клопатамі; разм.).

|| незак. ускладаць, ✂ і ускладваць, ✂.

◊

  • Ускладаць надзеі на каго-што (кніжн.) — чакаць ад каго-, чаго-н. ажыццяўлення сваіх надзей.

|| наз. ускладанне, ✂ і ускладванне, ✂.

усклікнуць, ✂; зак.

Вымавіць што-н. гучна, усхвалявана, з пачуццём.

|| незак. усклікаць, ✂.

ускорасці, прысл.

У хуткім часе, неўзабаве, хутка.

  • У. адказ быў атрыманы.

ускосны, ✂.

  1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.

    • Ускосныя звесткі.
    • Ускосныя доказы.
    • Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.
  2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.

    • Ускосная мова.
    • Ускоснае пытанне.

○

  • Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.

  • Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон акрамя назоўнага.