ускосны, .

  1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.

    • Ускосныя звесткі.
    • Ускосныя доказы.
    • Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.
  2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.

    • Ускосная мова.
    • Ускоснае пытанне.

  • Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.

  • Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон акрамя назоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)