Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праціснуць, ; зак.

  1. Моцна націснуўшы, праламаць, увагнуць.

    • П. шыбу.
    • П. канапу.
  2. Праштурхнуць, прасунуць намаганнем праз што-н. вузкае, цеснае.

    • П. руку ў шчыліну.

|| незак. праціскаць, .

праціўнік, , м.

  1. Той, хто процідзейнічае каму-, чаму-н., варожа адносіцца да каго-, чаго-н.

    • П. прымірэння.
  2. Вораг, нядобразычлівец.

    • Гэты чалавек — мой даўні п.
  3. зб. Варожыя ўзброеныя сілы, вораг.

    • Адкрыць агонь па праціўніку.
  4. Сапернік у спаборніцтве, барацьбе.

    • Баксёр лёгка справіўся з праціўнікам.

|| ж. праціўніца, .

праціўны, (разм.).

Вельмі непрыемны, агідны.

  • Праціўная істота.

працоўны, .

  1. гл. праца.

  2. Заснаваны на выкарыстоўванні працы.

    • Працоўнае выхаванне.
  3. Які жыве заработкам ад сваёй працы.

    • Працоўныя класы грамадства.
  4. Набыты працай.

    • Працоўныя даходы.
  5. Які праходзіць у працы.

    • П. дзень.

працэдура, , ж.

  1. Афіцыйны парадак дзеянняў, выканання, абмеркавання чаго-н. (кніжн.).

    • П. падпісання дагавора.
  2. звычайна мн. Асобны працэс лячэння (напр., ванна, кампрэс і пад.), загартоўвання, гігіены цела.

    • Хадзіць у паліклініку на працэдуры.
    • Водныя працэдуры.

|| прым. працэдурны, .

  • П. кабінет.

працэнт, , м.

  1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае (абазначаецца знакам %).

  2. Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н., прынятага за адзінку.

    • Выканаць план на 105 працэнтаў.
  3. Даход, які атрымліваецца на кожныя 100 грашовых адзінак, што знаходзяцца ў банку, ашчадкасе.

    • Выплачваюцца працэнты.
  4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад даходу.

    • Працаваць на працэнтах.

  • На (усе) сто працэнтаў (разм. адабр.) — поўнасцю.

|| прым. працэнтны, .

працэс, , м.

  1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.

    • Усё высветлілася ў працэсе працы.
    • П. развіцця.
    • Вытворчы п.
  2. Актыўнае развіццё хваробы.

    • Запаленчы п.
    • П. у лёгкіх.
  3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.

    • Грамадзянскі п.
    • Выступаць на працэсе.

|| прым. працэсуальны, .

  • П. кодэкс.

працэсар, , м. (спец.).

Цэнтральнае ўстройства ЭВМ, якое выконвае зададзеныя праграмай ператварэнні інфармацыі, кіруе вылічальным працэсам і каардынуе працу перыферыйных устройстваў.

|| прым. працэсарны, .

працэсія, , ж.

Урачыстае мнагалюднае шэсце.

  • Пахавальная п.

працяг, , м.

  1. гл. працягнуцца, -ць.

  2. Частка чаго-н. не закончанага, не завершанага, тое, што працягваецца (напр. артыкула, падзеі).

    • Гэта дарога — п. магістралі.
    • П. рамана ў наступным нумары часопіса.

  • На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н., у той час, як што-н. працягваецца.

  • Званілі на працягу ўсёй гадзіны.