працэс, , м.

  1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.

    • Усё высветлілася ў працэсе працы.
    • П. развіцця.
    • Вытворчы п.
  2. Актыўнае развіццё хваробы.

    • Запаленчы п.
    • П. у лёгкіх.
  3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.

    • Грамадзянскі п.
    • Выступаць на працэсе.

|| прым. працэсуальны, .

  • П. кодэкс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)