працяг, , м.

  1. гл. працягнуцца, -ць.

  2. Частка чаго-н. не закончанага, не завершанага, тое, што працягваецца (напр. артыкула, падзеі).

    • Гэта дарога — п. магістралі.
    • П. рамана ў наступным нумары часопіса.

  • На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н., у той час, як што-н. працягваецца.

  • Званілі на працягу ўсёй гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)