Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэдакцыя, ✂, ж.

  1. гл. рэдагаваць.

  2. Разнавіднасць тэксту якога-н. твора.

    • Раман у дзвюх рэдакцыях.
  3. Тая ці іншая фармулёўка, выказванне думкі.

    • Пункт пратакола ў новай рэдакцыі.
  4. Група работнікаў, што рэдагуюць якое-н. выданне, а таксама аддзел выдавецтва, які рыхтуе рукапісы да друку.

    • Галоўная р.
    • Тэхнічная р.
    • Р. мастацтва.

|| прым. рэдакцыйны, ✂.

рэдзька, ✂, ж.

Караняплод з тоўстым і светлым (у цёмнай скурцы) коранем, з гаркаватым вострым смакам і пахам.

◊

  • Як горкая рэдзька (разм.) — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць).

|| прым. рэдзечны, ✂ і рэдзькавы, ✂.

рэдкалессе, ✂, н., зб.

Рэдкі, не густы лес.

рэдкасць, ✂, ж.

  1. гл. рэдкі.

  2. Рэдкая з’ява.

    • Жывыя кветкі на поўначы — вялікая р.
  3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч.

    • Бібліяграфічная р.
    • Калекцыя рэдкасцей.

◊

  • На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім.

  • Дні стаялі на рэдкасць халодныя.

◊

  • Не рэдкасць — звычайна, часта бывае.

    • Такія выпадкі — не рэдкасць.

рэдкі, ✂ і радзейшы, ✂.

  1. Недастаткова густы, вадзяністы.

    • Р. кісель.
    • Рэдкая смятана.
  2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

    • Рэдкая барада.
    • Рэдкія зубы.
    • Р. невад (не шчыльна сплецены).
  3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Рэдкія паўстанкі.
  4. Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў.

    • Рэдкія стрэлы.
    • Р. пульс.
  5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

    • Рэдкая з’ява.
    • Р. госць.
    • Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях).
    • Рэдка (прысл.) бачыцца.
    • Рэдкія металы.

|| наз. рэдкасць, ✂.

рэдукавацца, ✂; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуцца(-вяргацца) рэдукцыі (у 2 знач.).

рэдукаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуць(-вяргаць) рэдукцыі.

рэдукцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Пераход, звядзенне складанага да простага.

  2. Змяншэнне, паслабленне чаго-н.

    • Р. ціску пары.
    • Р. ненаціскных галосных.

|| прым. рэдукцыйны, ✂.

рэдут, ✂, м.

У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, акружанае ровам і брустверам.

|| прым. рэдутны, ✂.

рэестр, ✂, м.

Вопіс, пісьмовы пералік.

  • Дзяржаўны суднавы р.

|| прым. рэестравы, ✂.