Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кульгаць, ; незак.

  1. Хадзіць, чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

  2. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

    • У яго арфаграфія кульгае.

  • Кульгаць на абедзве нагі (разм. неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульганне, .

кульмінацыя, , ж.

  1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян (спец.).

  2. Пункт найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго-н. (кніжн.).

    • К. падзей.

|| прым. кульмінацыйны, .

  • К. момант.

кульнуць, ; зак.

  1. гл. куляць.

  2. Выпіць (разм.).

    • Ён любіў к. чарачку.

культ, , м.

  1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.

    • К. бога Сонца ў язычнікаў.
    • Служыцелі культу (духавенства).
  2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абогатварэнне каго-, чаго-н. (кніжн.).

    • К. асобы.

|| прым. культавы, .

культ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: культурна-асветны, звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей, напр. культтавары, культгандаль, культработнік.

культпаход, , м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея, кіно і пад.

культтавары, .

Скарачэнне: культурныя тавары — канцылярскія і вучнёўскія прылады як прадмет гандлю.

  • Магазін культтавараў.

|| прым. культтаварны, .

культура, , ж.

  1. Сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчым, грамадскім і разумовым жыцці.

    • Гісторыя культуры.
    • Матэрыяльная к.
    • Духоўная к.
  2. Тое, што і культурнасць.

    • Людзі высокай культуры.
  3. Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны або жывёлы (спец.).

    • К. лёну.
    • К. шаўкапрада.
  4. Расліна, якая разводзіцца, а таксама (спец.) мікраарганізмы, вырашчаныя ў лабараторыі і пад.

    • К. арганічнай тканкі.
    • К. стрэптакокаў.
  5. Высокі ўзровень чаго-н., высокае развіццё, уменне.

    • К. земляробства.
    • К. вытворчасці.
    • К. мовы.
    • Фізічная к. (фізкультура).

|| прым. культурны, .

культуралогія, , ж.

Навука пра духоўную культуру народа.

|| прым. культуралагічны, .

культурны, .

  1. гл. культура.

  2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

    • Культурнае грамадства.
    • Культурна (прысл.) паводзіць сябе сярод людзей.
  3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

    • Культурная работа.
  4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

    • Культурныя расліны.
    • К. слой зямлі (слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека).

|| наз. культурнасць, .